Views

Іосіф Сталін

Іосіф Вісарыёнавіч Сталін (сапраўднае прозвішча Джугашвілі) нарадзіўся ў Горы, Тыфліская губерня, Расійская імперыя - савецкі палітычны, дзяржаўны, ваенны і партыйны дзеяч, расійскі рэвалюцыянер. Фактычны кіраўнік СССР. Генеральны сакратар ЦК КПСС (1922-1953). Маршал Савецкага Саюза (1943), Генералісімус Савецкага Саюза (1945). Народны камісар абароны СССР (з 19 ліпеня 1941 года), Старшыня Саўнаркама СССР і Старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны СССР. Займаў таксама пасады: З 3 красавіка 1922 па 10 лютага 1934 года - генеральнага сакратара, затым - сакратара ЦК ВКП(б) (з 1952 года - КПСС), з 19 снежня 1930 года, пасля заняцця пасады Вячаславам Молатавым старшыні Рады народных камісараў СССР замест Аляксея Рыкава. У 1912 годзе па прапанове У.І. Леніна быў уключаны ў ЦК РСДРП. Тады ж Іосіф Джугашвілі канчаткова абраў сабе псеўданім "Сталін". Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, Другім Усерасійскім з'ездам быў абраны чальцом УЦВК і СНК. У 1922 годзе на Пленуме ЦК РКП(б) быў абраны членам Аргбюро і Палітбюро ЦК РКП(б), а таксама Генеральным сакратаром ЦК РКП(б) (пры знаходжанні Леніна на пасадзе Старшыні СНК СССР). У 1930 годзе, пасля паслаблення і смерці Леніна, Сталін канчаткова выйшаў пераможцам з унутрыпартыйнай барацьбы, стаўшы кіраўніком дзяржавы. Сталін з'яўляўся фактычным заснавальнікам таталітарнай дыктатуры ў СССР. У 1928-1929 гадах быў ініцыятарам пераходу з курса новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) на курс індустрыялізацыі, калектывізацыі і пабудовы планавай эканомікі, актывізаваў палітыку культурнай рэвалюцыі ў СССР.

Known For: Acting

Birthday: 1878-12-18

Place of Birth: Gori, Tiflis Governorate, Caucasus Viceroyalty, Russian Empire [now Georgia]

Also Known As: Ioseb Besarionis dze Jughashvili, Joseph Vissarionovich Stalin, Iósif Vissariónovich Dzhugashvili, Iossif Vissarionovitch Djougachvili, Josef Wissarionowitsch Stalin, Иосиф Виссарионович Сталин, Iosif Vissarionovič Stalin, Iosseb Bessarionis dse Dschughaschwili, იოსებ ბესარიონის ძე ჯუღაშვილი, Иосиф Виссарионович Джугашвили, Iossif Wissarionowitsch Dschugaschwili, Iosif Vissarionovič Džugašvili

Іосіф Сталін