Вартавыя Галактыкі

Вартавыя Галактыкі

27437 Views
Пітэр Квіл пасля смерці маці быў выкрадзены іншапланецянамі. Яны выхавалі яго злодзеем, ён узяў сабе псеўданім Зорны Лорд. 26 гадоў праз Пітэр Квіл прыбывае на закінутую планету Мораг, каб выкрасці таямнічую сферу, але яго ловіць група салдатаў з Расы Крыі на чале з Коратам, якая таксама прыбыла за сферай, каб перадаць яе фанатыку Расы Крыі Ронану. Квілу ўдаецца збегчы са сферай, але пра яго месцазнаходжанне даведваецца Ёнду — глава касмічных піратаў Спусташальнікаў, які выкраў з Зямлі Квіла і выгадаваў яго. Пітэр павінен быў аддаць сферу яму, але вырашыў прадаць яе непасрэдна замоўцу. Разгневаны Ёнду прызначае ўзнагароду за злаўленне Квіла.